19 верасня 2024 года бацькі старэйшай групы трапілі на экалагічны фестываль “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”. У афармленні залы і знешнім выглядзе ўдзельнікаў - асеннія матывы. Кляновыя лісточкі і выявы журавоў на сценах, кошычкі з асеннімі кампазіцыямі на сталах. Журавіныя пацеркі ручной работы ў дзяўчынак. Дзеці і бацькі адказна падрыхтаваліся да свята з выхавальнікамі Танкавід Н.А. і Шаўлюга С.А., музычным кіраўніком Арсоба І.У., падрыхтавалі касцюмы, упрыгожылі залу. Госці падтрымлівалі ўдзельніц конкурсу “Міс “Дзяўчынкі –журавінкі”, якія вучыліся дэфіліраваць у прыгожых уборах, спявалі песенькі, чыталі вершы пра восень, прымалі ўдзел у конкурсе “Знаўцы прыроды”. Хлопчыкі разам з матулямі падрыхтавалі прысмакі для дзяўчынак. Кожную канкурсантку адзначылі ў асобнай намінацыі. Фестываль “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю” стаў у нашым садку традыцыйным.
Экалагічны фестываль “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”
20.09.2024
Меню раздела






