"Гуканне вясны" адбылося 3 красавіка 2024 года.

03.04.2024

Каб развітацца з зімой і паскорыць надыход вясны, кожны год праводзім прыгожы і радасны абрад "Гуканне вясны".  У пачатку свята хлопчыкі і дзяўчынкі   спявалі песні-вяснянкі, у якіх  вясна ўяўлялася маладой і прыгожай дзяўчынай, якую клікалі прыйсці на зямлю, прынесці цяпло і ўрадлівасць, а  таксама прасілі сонца, каб хутчэй прагрэла зямлю.  Дзеці сустракалі Вясну вершамі і  народнымі гульнямі. Усім спадабалася вадзіць карагоды "Жавароначкі", "Свяці сонейка", "Карагод з вяночкамі". Ключавой фігурай свята сталі  буслы ў якіх ператварыліся хлопчыкі і дзяўчынкі другой малодшай группы. Самым галоўным было — паказаць вясне, што на зямлі добра і гэта галоўная для яе прычына, каб хутчэй прыйсці.  Птушак да свята зрабілі сваімі рукамі. «Гуканне вясны» — яркае і самабытнае народнае свята, якое да нашых дзён захавала сваю натуральнасць і жывасць.

поделиться в: